Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАРАЛЬЧУК Лявонцій Іванавіч 

КАРАЛЬЧУК Лявонцій Іванавіч

[1880, в. Каменка Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?], архіварыус. З сям’і рабочага. Працаваў на ст. Мінск-таварная. Арыштаваны 17.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Талстога, д. 14/3. Асуджаны «тройкай» НКВД 7.10.1938 за «шпіянаж на карысць польскіх разведорганаў» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа К. № 13219-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".