Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » СУРЫН Феліцыян
[каля 1840, Магілёўшчына — пасля 1888, Магілёўшчына], пісьменнік, мемуарыст, краязнавец, фалькларыст. Пісаў на польскай мове. Супрацоўнічаў з час. «Tygodnik illustrowany». Збіраў бел. народныя песні, паданні і прыказкі. Лічыў, што прыказкі — «найбольшае багацце твораў фантазіі беларускага народа», бо яны маюць глыбокі змест, выразны і арыгінальны досціп, наіўную форму і глыбокія максімы. Удзельнік паўстання 1863 у Горках. Быў арыштаваны. Аўтар артыкулаў «Экскурсія па берагах Бярэзіны» (1863), «Лісты з Беларусі» (1878) і інш. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Геаграфічнага слоўніка».
Літ.: Olechnowicz M. Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX wieku. Łódź, 1986. S. 140 — 141; Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Warszawa, 1887. T. VIII.
[По книге: т. II, с. 251]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.