Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СУРЫН Феліцыян 

СУРЫН Феліцыян

[каля 1840, Магілёўшчына — пасля 1888, Магілёўшчына], пісьменнік, мемуарыст, краязнавец, фалькларыст. Пісаў на польскай мове. Супрацоўнічаў з час. «Tygodnik illustrowany». Збіраў бел. народныя песні, паданні і прыказкі. Лічыў, што прыказкі — «найбольшае багацце твораў фантазіі беларускага народа», бо яны маюць глыбокі змест, выразны і арыгінальны досціп, наіўную форму і глыбокія максімы. Удзельнік паўстання 1863 у Горках. Быў арыштаваны. Аўтар артыкулаў «Экскурсія па берагах Бярэзіны» (1863), «Лісты з Беларусі» (1878) і інш. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Геаграфічнага слоўніка».

Літ.: Olechnowicz M. Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX wieku. Łódź, 1986. S. 140 — 141; Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Warszawa, 1887. T. VIII.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".