Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЛЕШКА Уладзімір Давыдавіч
[8.1.1901, в. Падлессе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
11.12.1937, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Баранавіцкай няпоўнай СШ. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД як член “контррэвалюцыйнай арганізацыі” і “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.1.1958. Асабовая справа К. № 11393-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.