Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛЕШКА Уладзімір Давыдавіч 

КАЛЕШКА Уладзімір Давыдавіч

[8.1.1901, в. Падлессе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
11.12.1937, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Баранавіцкай няпоўнай СШ. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД як член “контррэвалюцыйнай арганізацыі” і “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.1.1958. Асабовая справа К. № 11393-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".