Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛЕШКА Уладзімір Давыдавіч 

КАЛЕШКА Уладзімір Давыдавіч

[8.1.1901, в. Падлессе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
11.12.1937, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Баранавіцкай няпоўнай СШ. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД як член “контррэвалюцыйнай арганізацыі” і “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.1.1958. Асабовая справа К. № 11393-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"