Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЗАКОЎ Сямён Ермалаевіч
[1884, мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.1.1944. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме” і ва “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны следчым аддзелам Клімавіцкага НКВД у перыяд 26.7.1944–5.8.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № сн-605 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.