Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗАКОЎ Сямён Ермалаевіч 

КАЗАКОЎ Сямён Ермалаевіч

[1884, мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.1.1944. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме” і ва “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны следчым аддзелам Клімавіцкага НКВД у перыяд 26.7.1944–5.8.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № сн-605 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"