Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗАКОЎ Сямён Ермалаевіч 

КАЗАКОЎ Сямён Ермалаевіч

[1884, мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.1.1944. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме” і ва “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны следчым аддзелам Клімавіцкага НКВД у перыяд 26.7.1944–5.8.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № сн-605 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".