Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЗАЛЕЎСКІ Іван Аўгусцінавіч
[1895, Роўна, цяпер Украі-
на – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі ў пачатковых школах в. Рацічы і в. Галынка тагачаснага Сапоцкінскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.2.1946. Асуджаны 9.6.1947 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ссылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. № п-13387 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.