Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЛЕЎСКІ Іван Аўгусцінавіч 

ЗАЛЕЎСКІ Іван Аўгусцінавіч

[1895, Роўна, цяпер Украі-
на – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі ў пачатковых школах в. Рацічы і в. Галынка тагачаснага Сапоцкінскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.2.1946. Асуджаны 9.6.1947 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ссылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. № п-13387 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".