Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЛЕЎСКІ Іван Аўгусцінавіч 

ЗАЛЕЎСКІ Іван Аўгусцінавіч

[1895, Роўна, цяпер Украі-
на – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі ў пачатковых школах в. Рацічы і в. Галынка тагачаснага Сапоцкінскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.2.1946. Асуджаны 9.6.1947 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ссылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. № п-13387 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"