Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЫКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч
[1906, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Барыса Быкоўскага. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мішневічы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Абвінавачваўся ў “антысавецкай дзейнасці”. Асуджаны не быў. 21.5.1939 справа (№ 4225-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена за адсутнасцю склада злачынства. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.