Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЫКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч 

БЫКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч

[1906, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Барыса Быкоўскага. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мішневічы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Абвінавачваўся ў “антысавецкай дзейнасці”. Асуджаны не быў. 21.5.1939 справа (№ 4225-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена за адсутнасцю склада злачынства. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"