Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЫКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч 

БЫКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч

[1906, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Барыса Быкоўскага. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мішневічы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Абвінавачваўся ў “антысавецкай дзейнасці”. Асуджаны не быў. 21.5.1939 справа (№ 4225-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена за адсутнасцю склада злачынства. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".