Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БОНДАР Георгій Пятровіч
[7.1.1902, в. Балсуны (?), цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – 25.4.1938, Масква, НКВД], навуковец, педагог (?). З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце бульбавай гаспадаркі БССР. Быў жанаты, гадаваў дачку (11 гадоў). Арыштаваны 7.9.1937 у пас. Малахаўка Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.4.1938 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным БССР 17.11.1957. Асабовая справа Б. № 7876-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.