Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОНДАР Георгій Пятровіч 

БОНДАР Георгій Пятровіч

[7.1.1902, в. Балсуны (?), цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – 25.4.1938, Масква, НКВД], навуковец, педагог (?). З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце бульбавай гаспадаркі БССР. Быў жанаты, гадаваў дачку (11 гадоў). Арыштаваны 7.9.1937 у пас. Малахаўка Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.4.1938 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным БССР 17.11.1957. Асабовая справа Б. № 7876-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"