Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОНДАР Георгій Пятровіч 

БОНДАР Георгій Пятровіч

[7.1.1902, в. Балсуны (?), цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – 25.4.1938, Масква, НКВД], навуковец, педагог (?). З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце бульбавай гаспадаркі БССР. Быў жанаты, гадаваў дачку (11 гадоў). Арыштаваны 7.9.1937 у пас. Малахаўка Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.4.1938 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным БССР 17.11.1957. Асабовая справа Б. № 7876-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".