Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАРЫСАЎ Аляксандр Васілевіч
[1913, в. Пакашчава, цяпер Жытомірская вобл., Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1935 служыў у Чырвонай Арміі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў выкладчыкам у школе механізацыі сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай вобл. Арыштаваны 28.2.1945 у Магілёве. Асуджаны 18.5.1945 за “здрадніцкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.3.1960. Асабовая справа Б. № 6996-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.