Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРЫСАЎ Аляксандр Васілевіч 

БАРЫСАЎ Аляксандр Васілевіч

[1913, в. Пакашчава, цяпер Жытомірская вобл., Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1935 служыў у Чырвонай Арміі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў выкладчыкам у школе механізацыі сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай вобл. Арыштаваны 28.2.1945 у Магілёве. Асуджаны 18.5.1945 за “здрадніцкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.3.1960. Асабовая справа Б. № 6996-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"