Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРЫСАЎ Аляксандр Васілевіч 

БАРЫСАЎ Аляксандр Васілевіч

[1913, в. Пакашчава, цяпер Жытомірская вобл., Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1935 служыў у Чырвонай Арміі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў выкладчыкам у школе механізацыі сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай вобл. Арыштаваны 28.2.1945 у Магілёве. Асуджаны 18.5.1945 за “здрадніцкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.3.1960. Асабовая справа Б. № 6996-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".