Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦІЦЯНКОЎ (ТИТЕНКОВ) Лаўр Афанасевіч
[1885, в. Палошкава Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Магілёўскай епархіі. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 30.1.1931 у в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 11.3.1931 са святаром Іакавам Жоравым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.2.1962 Віцебскім абл. судом. Групавая справа Ц. і інш. № 11121-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, былі рэпрэсаваны жонка і сваякі Ц.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.