Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІЦЯНКОЎ (ТИТЕНКОВ) Лаўр Афанасевіч 

ЦІЦЯНКОЎ (ТИТЕНКОВ) Лаўр Афанасевіч

[1885, в. Палошкава Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Магілёўскай епархіі. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 30.1.1931 у в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 11.3.1931 са святаром Іакавам Жоравым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.2.1962 Віцебскім абл. судом. Групавая справа Ц. і інш. № 11121-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Верагодна, былі рэпрэсаваны жонка і сваякі Ц.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".