Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦЕЦЕРВЯНОК (ТЕТЕРВЕНОК) Гардзей Майсеевіч
[1884, в. Мазалеўшчына Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (вёска спалена немцамі падчас 2-й сусветнай вайны) — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Увазнясенскай царквы в. Стралкі Верхнядзвінскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 27.4.1933. Асуджаны 26.5.1933 са святаром Палікарпам Кішчанкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.