Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦЕЦЕРВЯНОК (ТЕТЕРВЕНОК) Гардзей Майсеевіч 

ЦЕЦЕРВЯНОК (ТЕТЕРВЕНОК) Гардзей Майсеевіч

[1884, в. Мазалеўшчына Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (вёска спалена немцамі падчас 2-й сусветнай вайны) — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Увазнясенскай царквы в. Стралкі Верхнядзвінскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 27.4.1933. Асуджаны 26.5.1933 са святаром Палікарпам Кішчанкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".