Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РАЎТОВІЧ (РАВТОВИЧ) Іосіф Маркавіч
[1880, в. Дабраволя Ваўкавыскага пав., Гродзенскай губ. цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Загусціна Клімавіцкага р-на, цяпер Смаленская вобл., Расія. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 21.1.1930. Асуджаны 24.2.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.3.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Р. і інш. № п-9735 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.