Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАЎТОВІЧ (РАВТОВИЧ) Іосіф Маркавіч 

РАЎТОВІЧ (РАВТОВИЧ) Іосіф Маркавіч

[1880, в.  Дабраволя Ваўкавыскага пав., Гродзенскай губ. цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. У  1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Загусціна Клімавіцкага р-на, цяпер Смаленская вобл., Расія. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 21.1.1930. Асуджаны 24.2.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.3.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Р. і інш. № п-9735 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".