Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПІРАГОЎ (ПИРОГОВ) Георгій Васілевіч
[1885, с.Пакроўскае, цяпер Харольскі р-н Палтаўскай вобл., Украіна — ?], святар. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас арышту служыў у Магілёве. Быў жанаты, гадаваў сыноў Леаніда (н. ў 1921), Мікалая (1923) і дачок Еўдакію (1926), Галіну (1932). Арыштаваны 19.1.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Грамадзянская, д. 56. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «вандроўны святар, удзельнік царкоўна-паўстанцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «антысавецкі агітатар» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[From the book: vol. II, p. 172]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.