Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПІРАГОЎ (ПИРОГОВ) Георгій Васілевіч 

ПІРАГОЎ (ПИРОГОВ) Георгій Васілевіч

[1885, с.Пакроўскае, цяпер Харольскі р-н Палтаўскай вобл., Украіна — ?], святар. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас арышту служыў у Магілёве. Быў жанаты, гадаваў сыноў Леаніда (н. ў 1921), Мікалая (1923) і дачок Еўдакію (1926), Галіну (1932). Арыштаваны 19.1.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Грамадзянская, д. 56. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «вандроўны святар, удзельнік царкоўна-паўстанцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «антысавецкі агітатар» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".