Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЕРЛАШКЕВІЧ (ПЕРЛАШКЕВИЧ) Уладзімір Кліменцевіч
[1879, в. Юрцава Высоцкай вол. Аршанскага пав. Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю (?). Служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Ланінка (Ланенка) Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 12.4.1929. Асуджаны 26.6.1929 з настаяцелем царквы Ферапонтам Атрошчанкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[From the book: vol. II, p. 158]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.