Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЕРЛАШКЕВІЧ (ПЕРЛАШКЕВИЧ) Уладзімір Кліменцевіч 

ПЕРЛАШКЕВІЧ (ПЕРЛАШКЕВИЧ) Уладзімір Кліменцевіч

[1879, в. Юрцава Высоцкай вол. Аршанскага пав. Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю (?). Служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Ланінка (Ланенка) Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 12.4.1929. Асуджаны 26.6.1929 з настаяцелем царквы Ферапонтам Атрошчанкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".