Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЯДЗВЕДЗЕЎ Іван Іванавіч
[1904, Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 8.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 52, кв. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа М. № 27279-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 119]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.