Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЯДЗВЕДЗЕЎ Іван Іванавіч 

МЯДЗВЕДЗЕЎ Іван Іванавіч

[1904, Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 8.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 52, кв. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа М. № 27279-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".