Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЦЭВІЧ Іван Мікалаевіч
[1891, мяст. Быцень Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 26.5.1938, Масква, НКВД], урач. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту галоўны ўрач Дома інвалідаў № 6 Масквы. Арыштаваны 16.3.1938 у Маскве па адрасе: Харытоньеўскі зав., д. 9/13, кв. 5. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 16.5.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.7.1957. Асабовая справа П. П-51355 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 170]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.