Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЦЭВІЧ Іван Мікалаевіч 

ПАЦЭВІЧ Іван Мікалаевіч

[1891, мяст. Быцень Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 26.5.1938, Масква, НКВД], урач. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту галоўны ўрач Дома інвалідаў № 6 Масквы. Арыштаваны 16.3.1938 у Маскве па адрасе: Харытоньеўскі зав., д. 9/13, кв. 5. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 16.5.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.7.1957. Асабовая справа П. П-51355 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".