Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЯЛЕШКА Пётр Васілевіч
[1890, в. Кухцінцы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 12.8.1936], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. З 1912 працаваў настаўнікам. Удзельнік стварэння нацыянальна-вызваленчых арганізацый, бел. школ у Зах. Беларусі. У 1922 абраны дэпутатам Польскага сейма. Член ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля яе разгрому арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў турэмнага зняволення. У выніку абмену палітвязнямі з 1930 у СССР. Працаваў старшынёй Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі АН БССР. Арыштаваны 1.9.1933. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 619.
[From the book: vol. III, book 2, p. 120]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.