Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЯЛЕШКА Пётр Васілевіч 

МЯЛЕШКА Пётр Васілевіч

[1890, в. Кухцінцы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 12.8.1936], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. З 1912 працаваў настаўнікам. Удзельнік стварэння нацыянальна-вызваленчых арганізацый, бел. школ у Зах. Беларусі. У 1922 абраны дэпутатам Польскага сейма. Член ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля яе разгрому арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў турэмнага зняволення. У выніку абмену палітвязнямі з 1930 у СССР. Працаваў старшынёй Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі АН БССР. Арыштаваны 1.9.1933. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 16.8.1956.

Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 619.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".