Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЯЖГУНОВІЧ (ЯЖГУНОВИЧ) Фёдар
[1888, в. Бабровічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Феадосія Яжгуновіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. З 1912 настаяцель Пакроўскай царквы в. Пагарэлае (паштовы адрас: ст. Лапічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 25.2.1931. Асуджаны 17.5.1931 са святаром Феафілам Трыдзенскім і шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.5.1960 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Я. і інш. № 7440-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.