Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЯЖГУНОВІЧ (ЯЖГУНОВИЧ) Фёдар 

ЯЖГУНОВІЧ (ЯЖГУНОВИЧ) Фёдар

[1888, в.  Бабровічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Феадосія Яжгуновіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. З 1912 настаяцель Пакроўскай царквы в. Пагарэлае (паштовы адрас: ст. Лапічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 25.2.1931. Асуджаны 17.5.1931 са святаром Феафілам Трыдзенскім і шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.5.1960 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Я. і інш. № 7440-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. Служыў псаломшчыкам. Рукапаложаны ў дыякана, іерэя. З 27.1.1885 настаяцель Параскева-Пятніцкага храма в. Бабровічы. У 1893—1905 служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Глівін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".