Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Генадзь 

ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Генадзь

[1904, в.  Бастынь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], сын Аляксандра Юнацкевіча. Беларус. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл Арыштаваны 31.1.1931. Асуджаны 4.7.1931 з бацькам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ю. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".