Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Генадзь 

ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Генадзь

[1904, в.  Бастынь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], сын Аляксандра Юнацкевіча. Беларус. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл Арыштаваны 31.1.1931. Асуджаны 4.7.1931 з бацькам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ю. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"