Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШЧЭРБАЎ (ЩЕРБОВ) Іаан Паўлавіч
[1873, Віцебскі пав. (?) — 13.4.1925, Ленінград], іерэй. Верагодна, сын Паўла Васілевіча Шчэрбава* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарію (1894), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1898). З 15.6.1890 выкладаў у акадэміі асноўнае, дагматычнае багаслоўе. Таксама чытаў лекцыі ў Педагагічнай семінарыі. З 30.9.1918 — загадчык Багаслоўска-пастырскага вучылішча пры Аляксандра-Неўскай Лаўры Петраграда. З 13.10.1919 да 13.2.1920 член Камісіі духоўна-вучэбных устаноў Петраградскай епархіі. З 1919 сябра Аляксандра-Неўскага Брацтва. Арыштаваны 1.6.1922. Да 18.9.1922 знаходзіўся пад следствам у турме ў Петраградзе. Асабовая справа Ш. № п-88399 захоўваецца ў архіве УФСБ па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобл.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.