Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЧЭРБАЎ (ЩЕРБОВ) Іаан Паўлавіч 

ШЧЭРБАЎ (ЩЕРБОВ) Іаан Паўлавіч

[1873, Віцебскі пав. (?) — 13.4.1925, Ленінград], іерэй. Верагодна, сын Паўла Васілевіча Шчэрбава* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарію (1894), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1898). З 15.6.1890 выкладаў у акадэміі асноўнае, дагматычнае багаслоўе. Таксама чытаў лекцыі ў Педагагічнай семінарыі. З  30.9.1918 — загадчык Багаслоўска-пастырскага вучылішча пры Аляксандра-Неўскай Лаўры Петраграда. З 13.10.1919 да 13.2.1920 член Камісіі духоўна-вучэбных устаноў Петраградскай епархіі. З 1919 сябра Аляксандра-Неўскага Брацтва. Арыштаваны 1.6.1922. Да 18.9.1922 знаходзіўся пад следствам у турме ў Петраградзе. Асабовая справа Ш. № п-88399 захоўваецца ў архіве УФСБ па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобл.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


* Служыў з 1861. У 1900-я г. настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма в. Усмынь Веліжскага пав., цяпер Пскоўская вобл., Расія.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"