Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШАХЛЕВІЧ (ШАХЛЕВИЧ) Пётр Васілевіч 

ШАХЛЕВІЧ (ШАХЛЕВИЧ) Пётр Васілевіч

[1885  — 26.1.1977, Пінск]. У 1919—26 псаломшчык Свята-Фёдараўскага сабора ў Пінску. З 1926 служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Моталь, цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл., з 1927 — у Георгіеўскім храме ў Нясвіжы, з 1934 — у Белавежы, цяпер Польшча, з 1936 — у г. п. Камянец, цяпер Брэсцкай вобл., з 1939 — у в. Антопаль, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл., з 1940 — зноў у Пінскім саборы. Арыштаваны ў 1950. Асуджаны да 5 (?) гадоў ППК. Вызвалены ў 1955. Вярнуўся на радзіму. Служыў у Свята-Варварынскай царкве ў Пінску. З 1975 за штатам. Пахаваны на гарадскіх могілках.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 821.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".