Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАХЛЕВІЧ (ШАХЛЕВИЧ) Пётр Васілевіч
[1885 — 26.1.1977, Пінск]. У 1919—26 псаломшчык Свята-Фёдараўскага сабора ў Пінску. З 1926 служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Моталь, цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл., з 1927 — у Георгіеўскім храме ў Нясвіжы, з 1934 — у Белавежы, цяпер Польшча, з 1936 — у г. п. Камянец, цяпер Брэсцкай вобл., з 1939 — у в. Антопаль, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл., з 1940 — зноў у Пінскім саборы. Арыштаваны ў 1950. Асуджаны да 5 (?) гадоў ППК. Вызвалены ў 1955. Вярнуўся на радзіму. Служыў у Свята-Варварынскай царкве ў Пінску. З 1975 за штатам. Пахаваны на гарадскіх могілках.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 821.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.