Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШАЎКОВІЧ (ШОЛКОВИЧ) Аляксандр Мікалаевіч 

ШАЎКОВІЧ (ШОЛКОВИЧ) Аляксандр Мікалаевіч

[7.12.1895 — 10.10.1942, ГУЛАГ], святар, унук Максіма Шаўковіча*, сын Мікалая Шаўковіча**. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя (1920). Прызначаны ў Пакроўскі храм у мяст. Капаткевічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл., дзе раней служыў яго бацька. Арыштаваны 4.3.1938. Асуджаны тройкай НКВД 30.9.1938 да 10 гадоў ППК. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны. Справа Ш. перагледжана трыбуналам БВА і спынена з-за недаказанасці абвінавачання (1958).

Жонка святара Марыя Віктараўна з 1948 жыла ў Пінску, дзе і памерла.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Статистическия сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Расписание городских и сельских приходов, церквей и причтов по Минской епархии; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1867). Рукапаложаны ў іерэя (27.6.1869). У 1870-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Буйнавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. З пачатку 1880-х г. служыў у?Параскева-Пятніцкім храме в. Вялікія Аўцюкі (Аўцюцэвічы) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 1900 да 1911 настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Лоеў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай, нагрудным крыжам, ордэнам св. Анны 3 ступені (1901).
** Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў?іерэя (1893). Прызначаны ў Раства-Багародзіцкую царкву в. Валосавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1911 настаяцель Пакроўскага храма ў мяст. Капаткевічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай (да 1903).


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".