Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАЎКОВІЧ (ШОЛКОВИЧ) Аляксандр Мікалаевіч
[7.12.1895 — 10.10.1942, ГУЛАГ], святар, унук Максіма Шаўковіча*, сын Мікалая Шаўковіча**. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя (1920). Прызначаны ў Пакроўскі храм у мяст. Капаткевічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл., дзе раней служыў яго бацька. Арыштаваны 4.3.1938. Асуджаны тройкай НКВД 30.9.1938 да 10 гадоў ППК. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны. Справа Ш. перагледжана трыбуналам БВА і спынена з-за недаказанасці абвінавачання (1958).
Жонка святара Марыя Віктараўна з 1948 жыла ў Пінску, дзе і памерла.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Статистическия сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Расписание городских и сельских приходов, церквей и причтов по Минской епархии; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.