Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШАПЧЫЦ (ШАПЧИЦ) Андрэй Яфімавіч
[1876, в. Вялікая Ухалода, цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД], селянін-аднаасобнік, стараста Андрэеўскага храма ў Барысаве. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Ш. і інш. № 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.