Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАПЧЫЦ (ШАПЧИЦ) Андрэй Яфімавіч 

ШАПЧЫЦ (ШАПЧИЦ) Андрэй Яфімавіч

[1876, в. Вялікая Ухалода, цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД], селянін-аднаасобнік, стараста Андрэеўскага храма ў Барысаве. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Ш. і інш. № 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"