Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШАЛЕПІН (ШЕЛЕПИН) Аляксандр
[4.1.1874, в. Дваранінавічы (Старыя Дваранінавічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Мануіла Шалепіна* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1895?), рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў настаяцелем Свята-Троіцкай царквы в. Нача Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. З 1912 настаяцель Пакроўскайга храма в. Паляны (Узляны) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У сярэдзіне 1920-х г., верагодна, служыў у Пакроўскай царкве в. Саламарэчча Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 8.5.1929 у в. Калоніцы (?) Мінскага р-на. Асуджаны 18.6.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кем). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ш. № 33620-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.